PAKOJ_202

Грамадскі цэнтр у самым сэрцы Познані. Месца для непрыкаяных душ, якія шукаюць веды, мастацтва і гасцінную атмасферу. Наша супольнасць паходзіць з беларускай дыяспары Познані, але яна адкрыта для ўсіх незалежна мыслячых людзей.
Што мы робім:
Мы праводзім лекцыі, моўныя клубы, варкшопы, кінапаказы і дыскусіі, дзе людзі могуць вучыцца, абменьвацца ідэямі і лепш разумець культуру, грамадства, міграцыю і горад вакол сябе.
Мы арганізуем канцэрты, вечарыны, кінавечары, перформансы і кам’юніці-сустрэчы. Нашы падзеі камерныя, даступныя і пабудаваныя на жывым кантакце паміж артыстамі, арганізатарамі і наведвальнікамі.
Pakoj_202 — гэта месца, дзе ідэі становяцца рэальнасцю. Мы падтрымліваем нізавыя ініцыятывы, маладых аўтараў, арганізатараў без вялікага досведу і ўсіх, каму патрэбныя прастора, людзі і базавая інфраструктура, каб ажыццявіць сваю задумку.
Адукоўваем
Забаўляем
Ствараем
Змястоўныя, арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні.
F.A.Q.
Pakoj_202 — гэта месца для непрыкаяных, крэатыўных і адкрытых людзей. Многія нашы наведнікі маюць міграцыйны досвед, асабліва з Беларусі і Украіны, але прастора адкрытая для ўсіх: мясцовых жыхароў, новых гараджан, мастакоў, студэнтаў, актывістаў і людзей, якія проста шукаюць супольнасць.
Апошнія івэнты:
Al. Niepodległości 30 //
Nowowiejskiego 46
Мы знаходзімся ў самым сэрцы Познані, на другім паверсе былой тэлевізійнай студыі TVP.

Мы дзелім будынак з іншымі крэатыўнымі прасторамі Познані: тату-студыямі, студыямі гуказапісу, майстэрнямі і не толькі.
Заскануй QR-код каб адкрыць інструкцыю ўваходу на Pakoj_202
52°24'47.8"N 16°55'19.8"E
Шануем
любую дапамогу
Наша прастора функцыянуе цалкам за кошт працы валанцёраў і валанцёрак.

Час ад часу нам удаецца атрымаць гранты, але большую частку часу мы самі пакрываем асноўныя выдаткі на працу прасторы. Таму мы разлічваем на вашу падтрымку, сябры!
Заскануй QR-код у аплікацыі любога
польскага банку
Падтрымай нас
Мы з радасцю пачнём з табой супрацоўніцтва!
Звяжыся з намі